Веды, якія не з падручнікаў

 

У той час, калі кожны абмяркоўвае платныя пераздачы і займае тое ці іншае становішча адносна іх з’яўлення, Студэнцкі гарадок ужо традыцыйна праводзіць цыкл інтэлектуальных гульняў: тут збіраюцца лепшыя “мазгі” інтэрнатаў. Гэта тыя, хто не тое, што без пераздач, а выдатна здаюць экзамены і, пры гэтым, валодаюць такімі ведамі, пра якія не распавядзе ні адзін падручнік.

Цыкл скаладаецца з дзвюх частак, першай з якіх стала гульня цэлых пакаленняў – “Што? Дзе? Калі?”. Здаецца, створана ўжо шмат камбінацый, каб лагічна дайсці да адказу, ёсць спецыялізваныя школы, прыдуманы тысячы пытанняў. Але мы памятаем, што чалавек выкарыстоўвае свой мозг толькі на дзесяць адсоткаў, таму арганізатары заўсёды знаходзяць штосьці такое, каб як мага больш разварушыць розум удзельнікаў знакамітай гульні. І ў іх гэта атрымліваецца - калі назіраеш за гульцамі, здаецца, што яны маюць ключ як мінімум да адной лішняй адсоткі.

У гэтым годзе праверыць свае аналітычныя магчымасці і проста прыемна правесці вечар 25 лiстапада сабраліся дзевяць каманд: амаль усе інтэрнаты і каманда грамадскай iнфармацыйнай службы, удзельнікам якой быў і я. Дарэчы, “спадаром” вядучым і адначасова тым, хто адбіраў пытанні да гульні, быў Павел Свярдлоў – чалавек, які ўжо даволі даўно звязаны з “Што? Дзе? Калі?”, а зараз далучае да гэтай інтэлектуальнай гульні студэнтаў БДУ. Пытанні ён падабраў, адразу скажу, складаныя. Дзесьці падказка была ў нумары пытання, дзесьці – ва ўмовах задачы, але большасць пытанняў, на якiя трэба было даць адказ, патрабавалi незвычайных лагічных здольнасцей. Калі растлумачвалі ланцужок нашых “патэнцыяльных” думак, у некаторыя моманты, у прыватнасці ў маей камандзе, хтосьці нават раскрываў рот. Здагадацца пра гэта за хвіліну: такое ўвогуле магчыма? Напэўна, так, таму што ў так званым “топе” турнірнай табліцы барацьба была неабыякай, удзельнікі каманд напружылі кожны нейрон свайго мозга. І ўсё гэта без дапамогі гугла: за кожнай камандай пільна сачылі члены аператыўнага атрада.

Не абыйшлося і без апеляцый: яны перыядычна ўздымалі ўзровень інтрыгі ў актавай зале інтэрната № 7. Але вынікі атрымаліся самымі што ні на ёсць справядлівымі і максімальна сумленнымі. На трэцям месцы апынулася каманда інтэрната № 6 “Шестеренка” з 11 правільнымі адказамі. А далей проста выключны вынік. Пераможцы і ўладальнікі “срэбра” далі аднолькавую колькасць правільных адказаў – па дванаццаць. А падзяліла іх (проста дзіўна!) адно ачко рэйтынгу пытання. Таму на другой ступеньцы апынулася каманда інтэрната № 11 “Бездонное бунгало”, а галоўны прыз атрымаў “7Up” з сёмага інтэрната. Да каментару ад пераможцаў няма чаго дадаць: яны гавораць, што гулялі ў “Што? Дзе? Калі?” упершыню.

А пакуль удзельнікі рыхтуюцца да наступнай часткi інтэлектуальных іспытаў, мы перакананыя ў тым, што быць разумным у Беларусі – гэта ўжо папулярная тэндэнцыя. І не толькі папулярная, але i вельмі добрая.

 

Дзмітрый Сяліцкі

Новости

  • 05.10

    «Цягнi мачанку, мацi, з печы! За стол, малы, за стол, старэчы!», — такими задорными словами ведущие открыли «Кулинарный конкурс-2017», который по традиции прошел в общежитии №7 БГУ.

Анонсы

  • Fifa-18 в Десятке!

    Десятка ищет любителей футбола!

    Подробнее
  • В этом году БГУ уже 96 лет! По случаю такого значимого события в общежитии №2 решили провести "Музыкальный квартирник"!

    Подробнее

Фото

Видео

Мы в сетях

  • twitter
  • fb
  • vk