Тое, што нас звязала

 

Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру.
 

 

Песні з даўніх часоў аб’ядноўваюць людзей: з імі нараджаліся, працавалі, весяліліся, кахаліся, жаніліся, ваявалі, паміралі…

Адно з самых папулярных мерапрыемстваў, якое праводзіцца ў інтэрнаце № 1 – гэта канцэрты. Звычайныя студэнты спяваюць усім добра знаёмыя песні. Ды і падпяваюць усе, хто хоча. Не стала такiм выключэннем мерапрыемства “Беларусь – гэта мы”, якое было праведзена ўвечары 29 кастрычніка.

На мерапрыемста ўсе прыйшлі ў добрым настроі, але трохі стомленыя (бо цэлы ж дзень ва ўніверсітэце), аднак пасля канцэрту ўсю стомленнасць як рукой зняло, кожны ўдзельнік прыемна правёў час. Асабліва парадавала віктарына, дзе трэба было хутка адказваць на пытанні пра БДУ.

Таксама выконваліся песні на беларускай мове, як сучасныя так і традыцыйныя. Увогуле, вельмі хочацца выказаць падзяку Інне Саўко за вершы, і спевакам: Дворнік Аксане, Плытніку Аляксандру, Дыско Яўгену, а таксама гітарным пераборам Ярашука Глеба і Курдо Антона.

 

Завітвайце да нас на такія рамантычныя мерапрыемствы. Нам трэба больш сябраваць!

Ўсё так надзейна, усё так грунтоўна,
Што тут дадаць – хiба, что нічога.
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы.
Дабранач, паненкі! Дабранач панове!

Вераніка Каско

Фота: Станіслаў Кушнер  

Новости

  • 23.05

    16 мая в зеленой роще, недалеко от общежития №10 БГУ, прошел военно-полевой праздник «Фронтовые письма», посвященного 72-й годовщине со Дня Победы в Великой Отечественной войне, на котором каждый зритель и участник в полной мере смогли понять глубокий смысл словосочетания «фронтовые письма».

Анонсы

    Записей не найдено.

Фото

Видео

Мы в сетях

  • twitter
  • fb
  • vk