Баль па-сапраўднаму

Як гаворыцца, людзі падзяляюцца на два тыпы: тых, хто любіць зіму і тых, хто чакае, калі яна пройдзе. Але што тычыцца Новага года, то тут сітуацыя адрозніваецца: усе чакаюць гэтае свята і жадаюць, каб яно прайшло незабыўна. І пакуль амаль кожны ў сацыяльных сетках крычыць пра тое, як ён шукае навагодні настрой, Каардынацыйная рада ўжо ў другі раз арганізоўвае Калядны баль.

Мы заўсёды імкнемся атачыць сябе нейкай утульнасцю ў зімовы перыяд. І, нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе ён не зусім зімовы, радуемся нават дробязям: вось загучала навагодняя музыка ў краме, нарэшце паставілі галоўную елку і, канешне, увесь горад запаліўся агнямі. Усё набліжае нас да Новага года, які, напэўна, трэба правесці з самымі блізкімі.

Але ўсяму патрэбны пачатак: і мы зноў жа імкнемся, каб ён быў добрым; гэта надае веры, што і далей ўсё атрымаецца, як мы хочам. Вось такім цёплым і вельмі сяброўскім стаў пачатак навагодніх святаў для жыхароў Студэнцкага гарадка: яны трапілі на Калядны баль і быццам перамясціліся на некалькі стагоддзяў таму, дадаўшы пры гэтым да дзевятнаццатага трошкі дваццаць першага стагоддзя (ну як жа без сэлфі для Інстаграма!).

Арганізатары пастараліся зрабіць усё сапраўды ўтульным: елачка, агеньчыкі, прыглушанае святло. Суадносіліся з агульнай атмасферай і самі ўдзельнікі баля: яны пакінулі ўсе свае праблемы за дзвярыма актавай залы сёмага інтэрната і акунуліся ў казку. А хто з нас пра гэта не марыў? Многія нават лічаць, што нарадзіліся не ў той час. А ў суботу ў студэнтаў была магчымасць апрануцца ў свой лепшы нарад (што асабліва важна для дзяўчын) і успомніць сапраўдныя правілы этыкету. Усе, безумоўна, маглі паўдзельнічаць у самай галоўнай частцы любога балю – танцах. Там быў і класічны паланэз, і гарачае танга, і нават нешта, што нагадвала кантэмпарары.

Асаблівасць баляў Каардынацыйнай рады ў тым, што інтэрнаты віншуюць адзін аднаго з Новым годам і жадаюць штосьці прыемнае. Гэта зноў жа надае святу атмасфернасці і цеплыні. У гэтым годзе інтэрнаты аформілі свае віншаванні ў відэа, і ўсе адрозніваліся: хтосьці рабіў калектыўнае відэа на франтальную камеру смартфона, а хтосьці выкарыстоўваў верталёт-камеру. Акрамя гэтэга кожны студэнцкі савет рыхтаваў нейкі невялічкі і цікавы падарунак для сваіх сяброў з іншага інтэрната.

Павіншаваў студэнтаў і намеснік прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Міхаіл Чарапеннікаў, які пажадаў усім, каб кожны наступны дзень, быў трошкі лепш, чым мінулы. Асаблівыя віншаванні ён накіраваў у бок Каардынацыйнага савета, абноўленаму
саставу якога Студэнцки гарадок падараваў тэрмакружкі для цёплай зімы і вельмі смачны торт з іх эмблемай.

Менавіта з гэтага торта і пачалася неафіцыйная частка балю, які ўжо плаўна ператварыўся ў дыскатэку з гульнямі і конкурсамі, дзе студэнты змаглі добра павесяліцца і атрымаць маленькія прызы.

***

Ведаеце, Новы год – гэта магчымасць усё змяніць, час, калі мы чакаем перамен. Таму жадаем усім, каб вашыя жаданні ператварыліся ў рэальнасць і вы знайшлі тое, што будзе прыносіць вам задавальненне кожны дзень.

 

Дзмітрый Сяліцкі

Новости

  • 23.05

    16 мая в зеленой роще, недалеко от общежития №10 БГУ, прошел военно-полевой праздник «Фронтовые письма», посвященного 72-й годовщине со Дня Победы в Великой Отечественной войне, на котором каждый зритель и участник в полной мере смогли понять глубокий смысл словосочетания «фронтовые письма».

Анонсы

    Записей не найдено.

Фото

Видео

Мы в сетях

  • twitter
  • fb
  • vk